Наша арганізацыя была зарэгістраваная 9 жніўня 2021, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў, якія змянілі краіну і яе жыхароў. Мы стварылі фонд, каб падтрымаць праекты, якія займаюцца асветай актыўных грамадзян, іх аб'яднаннем у імкненні да здаровай дэмакратычнай дзяржавы
Заснавальнік: «Я хачу, каб мой народ быў упэўнены ў сабе, адчуваў сваю сілу і ведаў, як змяніць сваю дзяржаву. Каб ён мог развівацца і быць гаспадаром сваёй зямлі, а таксама свайго жыцця. Мне важна, каб беларусы хацелі вярнуцца на Радзіму з эміграцыі і адчувалі гонар за яе!»
Дзякуючы падтрымцы адукацыйных праектаў, дапамагаем беларусам не апускаць рукі і працягваць развіццё ў актуальных для іх сферах, падвышаць узровень ведаў і навыкаў, неабходных для пабудовы свайго жыцця і дзяржавы ў цэлым