Праекты фонду «Нацыя Лідэраў»

Галоўны праект фонду -  анлайн-хаб для навучання і супрацоўніцтва «Нацыя Лідэраў»

Праект займаецца распрацоўкай дармовых адукацыйных прадуктаў, якія спрыяюць развіццю асобавых якасцяў і грамадзянскіх навыкаў. Дзякуючы навучанню ўдзельнікі адукацыйных праграм:

  • набываюць пісьменнасць у грамадска-прававой сферы
  • павялічваюць палітычную пісьменнасць
  • падмацоўваюць псіхалагічную ўстойлівасць
  • павялічваюць сваю асабістую эфектыўнасць
  • уключаюцца ў працэс культурна-гістарычнага самавызначэння

Таксама «Нацыя Лідэраў» развівае адукацыйную супольнасць, ствараючы магчымасць для камунікавання, абмену досведам і здабыцця аднадумцаў: атмасфера падтрымкі і даверу, супольнае навучанне, кам'юніці ўдзельнікаў, выпускнікоў і рэзідэнтаў.

Мэта праекта — стварыць экасістэму адукацыі дарослых, якая прапануе магчымасць грамадзянам і супольнасцям атрымліваць практычныя веды і развіваць навыкі, патрэбныя для ажыццяўлення змен у Беларусі і ўцягнення іншых людзей у гэты працэс

Падрабязней пра адукацыйныя прадукты Нацыі Лідэраў чытайце ніжэй

Правы грамадзяніна Беларусі

Удзельнікі курса атрымліваюць патрэбныя веды і практычныя навыкі па абароне сваіх правоў у сферы ЖКГ, аховы здароўя, экалогіі, адукацыі, працоўных адносінаў

На курсе разбіраюцца як асабістыя сітуацыі ўдзельнікаў, так і парушэнні правоў грамадзянаў Беларусі ў больш шырокім кантэксце

Аўтарам курса з'яўляецца праваабаронца Андрэй Бодзілеў, чалец Беларускага Хельсінскага Камітэта па абароне правоў чалавека, дасведчаны валанцёр

Права гражданина Беларуси

Водгукі

Спасибо Вам большое за возможность почувствовать в себе особенную «суперсилу»! Очень важно идти правильно и осознанно по алгоритму, без лишних трат времени и ресурса, в те инстанции, от которых зависит решение вопроса. Ведь порой нет желания добиваться правды из-за неправильных действий, которые и приводят к незавершенности начатого. Очень выгодно, чтобы люди не имели знаний и возможности для защиты своих прав и интересов! Надоело! Хватит! Пора знать свои права!

Ступені. Пераадоленне выгарання. Аднаўленне рэсурсу

Анлайн-курс распрацаваны для дапамогі ў пераадоленні наступстваў масавай псіхатраўмы, мабілізацыі ўнутраных рэсурсаў чалавека, навучання прыёмам самадапамогі, фармавання ўсвядомленасці і асабістага развіцця. Ключавы момант — навучанне, як самастойна падтрымліваць свой рэсурс, даваць рады з уплывам вонкавых акалічнасцяў і не апынуцца зноў у эмацыйнай і псіхалагічнай яме

Аўтарам курса з'яўляецца псіхолаг з досведам больш за 20 гадоў, аўтар іншых анлайн-курсаў Нацыі Лідэраў - «Разам» і «Унутраная сіла»

Часта ў адным патоку некалькі псіхолагаў паралельна вядуць розныя групы з розным раскладам заняткаў, каб удзельнікі мелі выбар

Водгукі

Вы нас действительно за ручку взяли и повели, а мы разрешили нас вести. И это так ценно. Мне хочется без остановки рассказывать))), хотя я уже это и делаю. Как здорово, что я решилась попробовать! Спасибо большое организаторам и Вам ❤️ за силу, которой будем пользоваться во благо себя и нашей страны! Обнимаю мыслями и благодарю каждого.

Антыпрапаганда: вучымся працаваць з фактамі і выкрываць міфы

Курс вучыць працаваць з фактамі і выкрываць міфы, адрозніваць прапаганду ад сапраўднай журналістыкі, развівае крытычнае мысленне, а таксама трэніруе навыкі зносін з людзьмі, якія вераць прапагандзе.

Аўтарам курса з'яўляецца менеджэр па перамовах з досведам больш за 10 гадоў. Аўтарам тэмы “Парады псіхолага — як размаўляць з людзьмі, якія пацярпелі ад прапаганды» з'яўляецца псіхолаг з досведам больш за 7 гадоў.

Водгукі

Курс развивает критическое мышление и помог мне отличать фейки, не "утонуть" в потоке новостей. Спасибо за ваш труд! Это очень хорошая идея — обучать и давать знания в таком формате бесплатно. Я буду ещё пользоваться вашей платформой и подпишусь на вас везде.

Экстраная псіхалагічная дапамога

Курс  вучыць дыягназаваць вострыя стрэсавыя рэакцыі, аказваць псіхалагічную дапамогу дарослым і дзецям,пацярпелым у выніку траўматычнай падзеі, а таксама вызначаць асабістыя мяжы валанцёрскай дапамогі. Курс карысны ўсім жадаючым аказваць дапамогу

Аўтарам курса з'яўляецца Грыбанава Алена Юр'еўна, псіхолаг МНС Рэспублікі Беларусь з досведам больш за 16 гадоў

Водгукі

Благодарю за участие в курсе. Вы раскрыли очень важные вопросы по работе волонтеров и требованиям к волонтёрской деятельности. Буду рекомендовать курс всем своим знакомым. Он правда очень важен.

Мэта. План. Вынік

Анлайн-курс  распрацаваны для тых, хто імкнецца да дасягненняў, але мае цяжкасці з вызначэннем мэтаў, кіраваннем часам і захаваннем рэсурсу

Курс дапамагае вызначыць прыярытэты і рэалізаваць асабістыя мэты, ужываючы інструменты павышэння эфектыўнасці з захаваннем рэсурсу і атрымліваючы радасць ад жыцця

Цель. План. Результат

Водгукі

Гэта насамрэч вельмі працоўны інструмент, асабліва дзённік які вядзецца анлайн, ён матывуе рабіць нават невялічкі, мікраскапічны шажок да мэты і ланцужок штоддзённых звычак не рвецца, а гэта аказалася тое, што зараз мне трэба.

Публічная палітыка для пачаткоўцаў

Анлайн-курс дапамагае пазнаёміцца з асновамі публічнай палітыкі: кіраванне дзяржавай, грамадзянская супольнасць, сацыяльная дзяржава, мясцовае кіраванне і самакіраванне, бюракратыя, карупцыя

Курс дапамагае ацаніць бягучую сітуацыю, паспрабаваць разабрацца, як на яе можна паўплываць і вызначыць сваю ролю ў працэсе зменаў

Аўтарам курса з'яўляецца палітолаг, гісторык Павел Усаў

Водгукі

Очень информативно и полезно. Качество подачи на уровне. То, что вы делаете для Беларуси и ее будущего - нет слов, как это ценно и важно ❤️

Спасибо за отличный курс! Самым ценным для меня было общение в сообществе “неабыякавых” людей и, конечно, возможность общения непосредственно с Павлом Усовым. Все это добавляет мотивацию разбираться в вопросах и проблемах нашей политики и дальше.

Разам: наладжваем камфортныя адносіны ў нашай суполцы

Курс прызначаны для супольнасцяў беларусак і беларусаў. Вядучы псіхолаг дапамагае разабрацца ў тым, як стварыць атмасферу даверу ў групе праз пераадоленне індывідуальных псіхалагічных праблем, выкарыстоўваючы метады эфектыўнага ўзаемадзеяння, карэктнае вырашэнне канфліктаў, пераадоленне цяжкасцяў на розных этапах развіцця адносін у групе

Курс праводзіцца ў фармаце анлайн і афлайн

Аўтарам курса з'яўляецца псіхолаг з досведам больш за 20 гадоў, аўтар анлайн-курсаў Нацыі Лідэраў «Ступені. Пераадоленне выгарання» і «Унутраная сіла»

Камунікацыя: майстэрства дзелавога ўзаемадзеяння

Курс  прызначаны для прадстаўнікоў арганізацый, супольнасцяў, актыўных грамадзянаў і палітыкаў, якія хочуць навучыцца эфектыўна камунікаваць, каб супольна прымаць складаныя рашэнні і дзейнічаць, вырашаючы цяжкія задачы. На курсе ўдзельнікі даведваюцца пра тое, як будаваць эфектыўныя камунікацыі ўнутры арганізацыі, у грамадзянскай супольнасці і з палітыкамі; як пераадольваць камунікатыўныя бар'еры і супрацьстаяць маніпуляцыям; як упраўляць камунікацыямі рознага фармату

Аўтарам курса з'яўляецца Святлана Мацкевіч, метадолаг, кандыдат педагагічных навук

Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям'і 

Кожны модуль курса — гэта пакрокавая інструкцыя на шляху стварэння свайго радаводу. Удзельнікі знаёмяцца з алгарытмамі пабудовы генеалагічнага дрэва, ліній руху сваякоў у часе і прасторы, правядзення “палявых" даследаванняў. Аўтарам курса з'яўляецца Ігар Станкевіч, журналіст, даследчык гісторыі роду

Сейбіт Прамовы: эфектыўны публічны выступ

Кожны з нас рэгулярна ўзаемадзейнічае з іншымі людзьмі, прэзентуе свае думкі, ідэі, а часам нават спрабуе пераканаць слухачоў. На вынік уплывае не толькі сутнасць нашых словаў, але і то, ЯК мы іх прадстаўляем.

Курс дапамагае навучыцца больш упэўнена прэзентаваць сябе і свае ідэі, знаёміць удзельнікаў з асновамі прамоўніцкага мастацтва, тонкасцямі акторскага майстэрства і дазваляе папрактыкавацца ў іх

Аўтар курса — aктор і тэатральны рэжысёр Андрэй Саўчанка

Унутраная сіла. Як пераадолець вывучаную бездапаможнасць

Мэта курса – знаёмства ўдзельнікаў з эфектыўнымі спосабамі супрацьстаяння маніпуляцыям (у грамадстве, сацыяльных групах, сям'і). Курс пабудаваны па схеме: ад вывучэння механізмаў вывучанай бездапаможнасці да набыцця новых навыкаў паводзінаў для ўкаранення іх у жыццё. Ён дазваляе разабрацца ў тым, што ўплывае на паводзіны людзей, як распазнаць маніпуляцыі і супрацьстаяць ім. А таксама пачаць працу над фарміраваннем новых асабістых якасцяў, якія дазваляюць свабодна адстойваць свае інтарэсы, адначасова шанаваць чужыя межы і выкарыстоўваць дэмакратычныя механізмы грамадзянскай супольнасці

Аўтарам курса з'яўляецца псіхолаг з досведам больш за 20 гадоў, аўтар анлайн-курсаў Нацыі Лідэраў «Ступені. Пераадоленне выгарання» і «Разам»

Внутренняя сила

Вырашэнне канфліктаў: навыкі для жыцця

Анлайн-курс распрацаваны не толькі для дапамогі ў вырашэнні канфліктаў і пазітыўнага выхаду з іх, але і каб выходзіць з канфліктаў з максімальнай карысцю! Удзельнікі курса вучацца разбірацца ў структуры, прычынах, тыпах канфліктаў, а таксама рэгуляваць свае эмоцыі і абіраць стратэгію канструктыўных паводзін у канфлікце

Аўтарам курса з'яўляецца псіхолаг, медыятар, трэнер медыятараў

Гендар з нуля

Гендарная пісьменнасць патрэбна кожнаму адукаванаму чалавеку. Разуменне пытання дапамагае паляпшаць міжасабовыя адносіны

Гендарная роўнасць мае ключавую ролю ў фармаванні справядлівага і гарманічнага грамадства ў цэлым

Навучыцеся арыентавацца ў рознавымяровай тэме гендару. Павялічце ўстойлівасць да гендарнай дэзынфармацыі. Павялічце ступень гендарнай чуллівасці і гендарнай карэктнасці на курсе «Гендар з нуля»!

"Размовы з псіхолагам"

Серыя кароткіх відэаролікаў ад псіхолага ў дапамогу ўсім беларусам, якія перажылі і працягваюць перажываць траўматычныя падзеі. Ролікі даступныя на Youtube-канале хаба

Водгукі

Такая уютная атмосфера, словно мы рядом за чашечкой чая. Теперь многое стало понятно, буду стараться отслеживать свои реакции на события. Спасибо за вашу поддержку!

Госці Нацыі Лідэраў

Рэгулярныя галасавыя чаты з грамадскімі дзеячамі, экспертамі, цікавымі асобамі, разам з якімі ўдзельнікі і выпускнікі курсаў шукаюць адказ на пытанне "што рабіць?"

У гасцях ужо пабывалі палітолагі, псіхолагі, метадолагі, эксперт па пабудове супольнасцяў, гісторыкі, сацыёлагі і іншыя выбітныя людзі

Падкасты сустрэч выкладваюцца на Youtube-канале хаба, на SoundCloud, а тэзы на Facebook

Водгукі

Вельмі-вельмі цікава і карысна! Чакаем наступную лекцыю! Дзякуй вялiкi!

Майстар-класы

Рэгулярныя анлайн-сустрэчы з экспертамі-практыкамі ў розных абласцях. Часта гэта лекцыя з кароткім тлумачэннем тэорыі, практыкаванні, практычныя рады і рэкамендацыі. Напрыклад, па тэме лічбавай бяспекі, гігіены сну ў стрэсе, заціскаў у целе, правоў зняволеных, камунікавання з тымі, хто верыць прапагандзе, падтрымання ўласнага здароўя і да т. п. Падкасты сустрэч выкладваюцца на Youtube-канале хаба і на SoundCloud

Водгукі

Благодарю, очень нужные, актуальные знания! Думаю, благодаря вам, с практикой мое состояние улучшится.

Галасавыя чаты з псіхолагамі

Сустрэчы з псіхолагамі арганізаваныя па запыце ўдзельнікаў нашых чатаў у сувязі з падвышанай трывогай і стрэсам. Падчас сустрэч удзельнікі прапрацоўваюць складаныя псіхалагічныя моманты, пачынаюць лепш разумець свае эмоцыі і, дзякуючы такім гутаркам, лягчэй пераносяць стрэс, звязаны з пачуццём віны, трывогай, панікай і да т. п.

Наш плэйліст «Псіхалогія» з запісамі сустрэч на Youtube-канале і на SoundCloud

Голосовые чаты с психологом

Водгукі

Спасибо! Становится тепло на душе от таких встреч. Они помогают не опустить руки совсем.

 

Экашлях: маленькія крокі да вялікіх зменаў


 

TOP